18 траўня 2024, Субота, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўнікам паабяцалі трыццаць срэбранікаў

36

У Першамайскім і Савецкім раёнах Менска настаўнікам прапанавалі заплаціць за ўдзел у зборы подпісаў за дыктатара.

У гэтым прызнаюцца самі педагагічныя працаўнікі, якія стаяць у пікетах, адмаўляючыся, аднак, называць свае прозвішчы. Вядома, прынамсі, што ў СШ N 121, 191 і 19 Мінска настаўнікам прапанавалі пайсці ў адгулы для збору подпісаў у вулічных пікетах, паабяцаўшы за гэта, паводле іх словаў, «добрыя прэміі».

Некаторыя настаўнікі былі гатовыя даць «Праваабаронцам за свабодныя выбары» вялікае інтэрв'ю і распавесці пра збор подпісаў у працоўны час і дзеянні свайго кіраўніцтва больш падрабязна. Але ні ў адным з прызначаных месцаў у прызначаны час пікетаў за Аляксандра Лукашэнку больш не было - настаўнікі з вуліцаў зніклі. Тыя ж, хто з'явіўся, пазбягаюць выказвацца падрабязна і на дыктафон.

Нягледзячы на словы беларускага кіраўніка пра тое, што подпісы за яго можна не збіраць, і выказаную з шкадаваннем прапанову падтрымаць іншых прэтэндэнтаў, пікеты за яго вылучэнне не зніклі з вуліцаў. Праўда, як высветлілася, настаўнікаў у іх стала значна менш - зараз іх замянілі выхавацелі садкоў. Яны таксама пацвярджаюць, што мерзнуць з падпіснымі лістамі толькі за прэміі.

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках