24 снежня 2024, aўторак, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Даля Грыбаўскайтэ сустрэлася з апазіцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі

33
Даля Грыбаўскайтэ сустрэлася з апазіцыйнымі кандыдатамі ў прэзідэнты Беларусі

Сёння ёсць рэальны шанец пазбавіцца ад дыктатуры ў цэнтры Еўропы, заявіў на сустрэчы Андрэй Саннікаў.

Прадстаўнікі беларускай апазіцыі сустрэліся ў сераду з прэзідэнтам Літвы Даляй Грыбаўскайтэ і міністрам замежных справаў гэтай краіны Аўдранюсам Ажубалісам.

З беларускага боку ў сустрэчы, якая прайшла ў будынку амбасады Літвы ў Менску прынялі ўдзел прэтэндэнты на пасаду прэзідэнта Беларусі Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Віталь Рымашэўскі, Рыгор Кастусёў і Яраслаў Раманчук, паведамляе сайт «Еўрапейская Беларусь».

Прэзідэнт і міністр замежных справаў Літвы праінфармавалі апазіцыянераў аб сустрэчы з Аляксандрам Лукашэнкам і кіраўніком МЗС Беларусі Сяргеем Мартынавым. Было падкрэслена, што Даля Грыбаўскайтэ прыехала ў Менск не толькі як прэзідэнт Літвы, але і як прадстаўнік «тройкі» АБСЭ. Па словах літоўскага кіраўніцтва, на афіцыйных сустрэчах уздымаліся пытанні прэзідэнцкіх выбараў, якія маюць адбыцца. У прыватнасці, прэзідэнт Грыбаўскайтэ сказала, што існуюць адзіныя стандарты правядзення выбараў, на якія Літва і будзе арыентавацца ў сваіх ацэнках.

Міністр замежных справаў Літвы, у сваю чаргу запэўніў, што эканамічныя праекты не былі прыярытэтам на афіцыйных сустрэчах. Паводле яго словаў, Клайпедскі порт дастаткова загружаны, і перапампоўка венесуэльскай нафты не мае вялікага значэння для функцыянавання гэтага порта.

«Прадстаўнікі беларускай апазіцыі выказалі занепакоенасць выпадкамі ўціску падчас перадвыбарчай кампаніі, былі адзіныя ў тым, што беларускі рэжым не пойдзе на правядзенне сумленных выбараў, таму Еўропа павінна адсочваць сітуацыю ў Беларусі і даваць адпаведныя адзнакі.

Я сказаў, што на фоне асуджэння з боку Расеі дыктатуры Лукашэнкі і яе ўвагі да выпадкаў выкраданняў і забойстваў палітыкаў і журналістаў у Беларусі маўчанне Еўропы выглядае дзіўным. На мой погляд, Лукашэнка не мае ніякай падтрымкі ў народзе, людзі сапраўды хочуць змены ўлады, і сёння існуе рэальны шанец пазбавіцца ад дыктатуры ў сэрцы Еўропы.

Літоўскі бок заявіў, што добра валодае сітуацыяй у Беларусі, уважліва сочыць за ёй і кансультуецца з іншымі чальцамі ЕЗ. І Грыбаўскайтэ, і Ажубаліс выдатна разумеюць, што галасы на выбарах у Беларусі не лічаць, таму на сустрэчы з Лукашэнкам і Мартынавым яны казалі пра неабходнасць прысутнасці міжнародных назіральнікаў пры падліку галасоў», - распавёў аб сустрэчы лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках