23 лiстапада 2024, Субота, 16:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Гародні ахвотней за ўсё падпісваюцца за Саннікава

4

На Гарадзеншчыне ініцыятыўныя групы прэтэндэнтаў у кандыдаты пачынаюць актыўна здаваць у тэрытарыяльныя камісіі сабраныя подпісы.

Як паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары», рознымі групамі зборшчыкаў за лідара грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава ўжо здадзена 7900 подпісаў, яшчэ каля 7800 подпісаў знаходзіцца на руках. Агульная колькасць - 15700 подпісаў. Як паведамілі ў абласным выбарчым штабе прадстаўніка АГП Яраслава Раманчука, за яго ўжо сабрана ў цэлым рэгіёне каля 12600 подпісаў (з іх каля 8000 у самой Гародні), у бліжэйшыя дні яны будуць здадзеныя ў ТВК, усяго ж плануецца па Гарадзеншчыне выйсці на лічбу 14300. Подпісы за лідара кампаніі «Гавары праўду» Уладзіміра Някляева пакуль яшчэ не агучаныя. Паводле словаў кіраўніцтва штаба прадстаўніка БХД Віталя Рымашэўскага, на руках зараз каля 8000 подпісаў, плануецца выйсці на колькасць каля 10000.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках