19 красавiка 2024, Пятніца, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал Фралоў: «Кожнае намаганне можа стаць вырашальным» (Фота)

8

Валерый Фралоў збіраў подпісы за вылучэнне Андрэя Саннікава кандыдатам у прэзідэнты Беларусі.

Разам з лідарам грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэем Саннікавым, дэпутат «палаты прадстаўнікоў» 2 склікання генерал Валерый Фралоў прыняў ўдзел у пікеце па зборы подпісаў каля ўнівермага «Беларусь».

«Атрымаў вялізны зарад бадзёрасці. Вельмі добрая атмасфера на такіх пікетах. Хтосьці задаваў пытанні, хтосьці моўчкі падыходзіў і падпісваўся, многія абяцалі, што правядуць работу ў сваім асяроддзі, адзін мужчына падышоў з дачкой, каб сфатаграфавацца з будучым прэзідэнтам... Працы, вядома, яшчэ шмат. Усе хочуць пераменаў, але многія яшчэ не вераць у свае сілы, думаюць, што просты чалавек нічога не вырашае. Але я скажу адну рэч. Мы ўсе з дзяцінства ведаем казку пра рэпку і памятаем, што ў агульнай справе важны кожны. Мы як раз знаходзімся ў такой сітуацыі. Кожны чалавек, кожнае слова, кожнае намаганне можа сёння стаць вырашальным», - распавёў генерал Фралоў прэс-службе грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь».

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках