Еўразвяз падтрымаў уступленне Казахстана ў СГА
2- 25.10.2010, 16:18
Уступаць у Сусветную гандлёвую арганізацыю Казахстан збіраецца, як і Расея, самастойна.
ЕЗ цалкам падтрымлівае ўступленне Казахстана ў СГА. Як паведамляе ІТАР-ТАСС, пра гэта заявіў сёння прэзідэнт ЕЗ Херман Ван Рампей паводле вынікаў сустрэчы з прэзідэнтам Казахстана Нурсултанам Назарбаевым, перадае ІТАР-ТАСС.
«Мы абмеркавалі ўступленне Казахстана ў СГА і я пацвердзіў поўную падтрымку ЕЗ гэтаму працэсу», - падкрэсліў ён.
У сваю чаргу, Н. Назарбаеў адзначыў, што бачыць «вельмі пазітыўную дынаміку ў гэтым пытанні».
Гаворачы пра СГА, ні адзін з лідараў не закрануў пытанне пра планы сумеснага ўступлення ў СГА Расеі, Казахстана і Беларусі ў межах адзінага Мытнага саюза.