24 снежня 2024, aўторак, 19:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сікорскі прыедзе падтрымаць беларускага дыктатара?

17

У першай палове лістапада Беларусь з візітам наведае міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі.

Пра гэта паведаміла «Rzeczpospolita» са спасылкай на крыніцу, блізкую да МЗС Польшчы.

Радаслаў Сікорскі плануе сустрэцца з беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, прадстаўнікамі непрызнанага беларускімі ўладамі Саюза палякаў на Беларусі, паведамляе «Радыё Рацыя».

Беларускі палітык Вінцук Вячорка кажа, што пра магчымы візіт Сікорскага ў Менск размовы хадзілі даўно. Апошні раз Радаслаў Сікорскі сустракаўся з Сяргеем Мартынавым напярэдадні парламенцкіх выбараў 2008 года:

«На жаль, у тых еўрапейскіх палітыкаў, якія былі ініцыятарамі развароту на 180 градусаў два гады таму, не хапіла і, відавочна, не хопіць ні мужнасці, ні палітычнай адказнасці прызнаць няўдачу гэтага плана перавыхавання Аляксандра Лукашэнкі шляхам пагладжвання гэтага рэжыму па поўсці. На вялікі жаль, гэта адыход ад фундаментальных еўрапейскіх каштоўнасцяў, таму што сутнасць не ў тым, ці будзе Лукашэнка прыхільным вокам глядзець на суседнія сталіцы, ці не будзе. Сутнасць у тым, якая мадэль дзяржавы і які палітычны лад тут існуе, а ён не сумяшчальны з Еўропай, не сумяшчальны з прынцыпамі свабоды, павагі да правоў чалавека», - падкрэсліў Вячорка.

На думку Вінцука Вячоркі, калі візіт Сікорскага адбудзецца, то ў першую чаргу гэты візіт выкарыстаюць для прапаганды напярэдадні выбараў, як гэта адбылося ў выпадку з нядаўнім прыездам у Менск Далі Грыбаўскайтэ.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках