23 снежня 2024, панядзелак, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Грызлоў: «Тон заяваў Лукашэнкі недапушчальны»

9

Спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў пракаментаваў крытыку беларускага кіраўніка ў адрас расейскага кіраўніцтва.

Тон выказванняў Аляксандра Лукашэнкі ў адносінах да Расеі і яе кіраўніцтва недапушчальны. Пра гэта, як перадае «Росбалт», заявіў сёння журналістам паводле вынікаў пасяджэння Савета Думы спікер Дзярждумы Барыс Грызлоў.

«Так казаць нельга», - абурыўся спікер, дадаўшы, што заявы Лукашэнкі не адпавядаюць «не толькі дыпламатычным, але і агульначалавечым канонам». «Асабліва на фоне запэўненняў у братэрскім сяброўстве паміж расейцамі і беларусамі», - працягнуў спікер.

Разам з тым ён выказаў упэўненасць у тым, што рэальнае адзінства двух народаў, а таксама глыбокія традыцыі добрасуседства расставяць усё на свае месцы.

«Гістарычныя, культурныя, братэрскія сувязі народаў нельга рабіць разменнай манетай палітычнай кан'юнктуры», - зазначыў спікер.

Нагадаем, выступаючы 1 кастрычніка перад расейскімі журналістамі, Аляксандр Лукашэнка назваў замоўцаў фільма «Хросны бацька», які быў паказаны па расейскаму тэлеканалу. «Прыватнае НТВ ці не, але фінансуецца самі ведаеце кім. Увесь бруд НТВ фінансуецца «Газпромам», а «Газпром» - дзяржкампанія, і хто там руліць, вы ведаеце», - сказаў беларускі кіраўнік.

Раней паведамлялася меркаванне прэзідэнта РФ пра хуткія выбары прэзідэнта Беларусі:

«Я ўпэўнены, што беларускі народ зробіць свой выбар, таму што гэта ўнутраная справа Беларусі, і спадзяюся, што гэты выбар будзе ажыццёўлены ў межах існуючага заканадаўчага поля з захаваннем правоў і асноўных інтарэсаў грамадзян Беларусі. Нам неабыякавы лёс Беларусі, лёс беларускіх грамадзян», - сказаў Дзмітрый Мядзведзеў. Адказваючы на пытанне, што расейскі прэзідэнт чакае ад выбараў прэзідэнта Беларусі, Мядзведзеў заявіў: «Нічога добрага не чакаю. Гэта, вядома, жарт».

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках