17 чэрвеня 2024, панядзелак, 3:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для аўтамабілістаў увядуць новыя алкагольныя нормы - 0,3 праміле

38

Дзяржаўтаінспекцыя Беларусі лічыць мэтазгодным узмацніць жорсткасць нормы па дапушчальным узроўні алкаголю ў крыві кіроўцаў.

Пра гэта паведаміў журналістам у Менску намеснік начальніка УДАІ МУС Максім Падбярозкін, перадае «Інтэрфакс-Захад».

«Новая ініцыятыва Міністэрства аховы здароўя аб зніжэнні дапушчальнага ўзроўню алкаголю ў крыві з 0,5 да 0,3 праміле абсалютна правільная. Мы падтрымліваем гэтую ініцыятыву», - сказаў Падбярозкін.

Пры гэтым ён падкрэсліў, што за 10 месяцаў 2010 года з-за п'яных кіроўцаў у Беларусі адбыліся 719 ДТЗ, у якіх загінулі 167 чалавек і 846 былі параненыя. Разам з тым М. Падбярозкін адзначыў, што ўзмацненне жорсткасці заканадаўства ў дачыненні да п'яных кіроўцаў, якое адбылося ў апошнія гады, «дало свой станоўчы вынік, і колькасць ДТЗ з-за п'яных кіроўцаў у 2010 годзе скарацілася на 20%».

Ён таксама паведаміў, што «ДАІ працягне вопыты з «п'янымі акулярамі», якія прапаноўваюцца кіроўцам пры здачы экзаменаў на атрыманне пасведчанняў кіроўцы». Акрамя гэтага, паводле словаў Падбярозкіна, «ДАІ мае намер правесці вопыт з «п'янымі акулярамі» для пешаходаў». «Гэта нармальная практыка, яна ўжываецца ў шматлікіх замежных краінах і накіраваная на барацьбу з п'янствам як кіроўцаў, так і пешаходаў», - падкрэсліў намеснік начальніка УДАІ МУС.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках