23 снежня 2024, панядзелак, 21:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусь прыбываюць 40 доўгатэрміновых назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ

1

Сёння ў Беларусь прыбывае асноўная група доўгатэрміновых назіральнікаў Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека (БДІПЧ) АБСЕ.

«Частка назіральнікаў ужо прыляцелі ў Менск, частка — прыляціць пазней. Усяго сёння ў Беларусь павінны прыбыць 40 доўгатэрміновых назіральнікаў з 18 краінаў», — паведаміў БелаПАН медыя-аналітык місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ Ягор Цільпуноў.

19 лістапада прадстаўнікі місіі БДІПЧ АБСЕ прыступяць да назірання за ходам кампаніі па выбарах прэзідэнта Беларусі па ўсёй краіне.

Раней у Менск ужо прыбылі 14 экспертаў БДІПЧ АБСЕ. Яшчэ каля 400 чалавек прыбудуць у Беларусь для кароткатэрміновага назірання непасрэдна перад галасаваннем.

Нагадаем, 18 лістапада пройдзе рэгістрацыя кандыдатаў у прэзідэнты.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках