2 траўня 2024, Чацвер, 11:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск прыбываюць назіральнікі АБСЕ

5

Сёння ў Менск прыбывае асноўная група місіі міжнародных назіральнікаў АБСЕ на чале з амбасадарам Гертам Арэнсам.

Усяго ў групе 13 чалавек. Герт Арэнс ужо ў трэці раз будзе кіраваць місіяй міжнародных назіральнікаў АБСЕ на тэрыторыі рэспублікі.

Плануецца, што 15 лістапада адбудзецца сустрэча кіраўніцтва місіі са старшынёй ЦВК Лідзіяй Ярмошынай, на якой доўгатэрміновым назіральнікам АБСЕ будуць выдадзеныя пасведчанні.

Дарэчы, Цэнтравыбаркам прыняў рашэнне аб акрэдытацыі групы доўгатэрміновых назіральнікаў АБСЕ агульнай колькасцю 40 чалавек.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках