4 лiстапада 2024, панядзелак, 21:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Моладзевыя актывісты выпадкова сустрэлі Куляшова і былі затрыманыя

15

У Менску ўвечары 17 лістапада затрыманыя намеснікі старшыні «Маладога фронту» Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка.

Як распавёў БелаПАН лідэр арганізацыі Зміцер Дашкевіч, актывісты «Маладога фронту» былі затрыманыя па асабістым загадзе міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова.

«Палажанка і Дземідзенка раздавалі ў раёне будынка МУС інфармацыйныя матэрыялы, прысвечаныя акцыі, запланаванай на 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менска. Выпадкова яны сустрэлі Куляшова, які папярэдзіў іх пра адказнасць. Пасля таго як міністр і актывісты разышліся, да Палажанкі і Дземідзенкі пад'ехаў нарад супрацоўнікаў міліцыі і затрымаў іх. Міліцыянты паведамілі, што загад аб іх затрыманні аддаў асабіста міністр унутраных справаў», — паведаміў Дашкевіч.

Наста Палажанка і Мікола Дземідзенка былі праз гадзіну вызваленыя з УУС Цэнтральнага раёна Менска без складання пратаколаў.

Па словах Дашкевіча, Дземідзенка і Палажанка адмовіліся даваць супрацоўнікам міліцыі якія-небудзь тлумачэнні. «Міліцыянты канфіскавалі ў іх па тры штукі рознага выгляду налепак з заклікам удзельнічаць у сустрэчы з кандыдатамі ў прэзідэнты 24 лістапада на Кастрычніцкай плошчы Менска. Міліцыянты пажартавалі, што чакаюць, калі ў нас такія налепкі выйдуць тыражом 50.000 асобнікаў», — сказаў Дашкевіч.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках