19 траўня 2024, Нядзеля, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Бітва падушкамі» ўсё ж адбылася. Затрыманыя 35 чалавек

5

Баі падушкамі ў гонар 496-й гадавіны бітвы пад Воршай, нягледзячы на перашкоды з боку міліцыі і затрыманне ўдзельнікаў, адбыліся.

Пра гэта паведаміў БелаПАН грамадскі актывіст Андрэй Кім.

Паводле яго словаў, пасля разгону ўдзельнікаў акцыі з пляцоўкі за філармоніяй на бульвары Мулявіна ў Менску і затрыманні некаторых з іх, асноўная маса грамадзян, якія жадалі прыняць удзел у баі падушкамі, здолелі прайсці да парку Горкага. «Там у бітве падушкамі прыняло ўдзел 70-80 чалавек. Пасля гэтага прысутныя прайшлі да вуліцы Нямігі, дзе недалёка ад станцыі метро, на набярэжнай ракі Свіслач, зноў адбыўся бой падушкамі, у якім прыняло ўдзел 30-40 чалавек», - сказаў Кім.

Паводле яго інфармацыі, на пляцоўцы за філармоніяй было затрымана 35 чалавек. 14 чалавек даставілі ва УУС Савецкага раёна, 21 - ва УУС Партызанскага раёна.

Кім выказаў надзею, што ніхто з іх не будзе прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках