У чэмпіянаце Беларусі забілі супэргол з цэнтра поля
- 9.11.2026, 13:55
Футбаліст заўважыў памылку брамніка і нанёс ідэальны ўдар.
У выходныя прайшоў чарговы тур чэмпіянату Беларусі па футболе сярод каманд першай лігі. Мінскі «СКА-1938» прымаў на сваім полі «Астравец». Вывеска, вядома, на аматара, але менавіта ў гэтай сустрэчы забілі шыкоўны гол, піша Onlíner.
На дзявятай хвіліне расійскі паўабаронца СКА Аляксей Слівін заўважыў, што брамнік гасцей Уладзіслаў Дрозд далёка выйшаў з варот і рашыўся на ўдар з цэнтра поля. Атрымаўся ідэальны — мяч уляцеў у сетку.
Слівін, дарэчы, адзначыўся ў гэтым матчы яшчэ раз, а сустрэча завяршылася ўнічыю — 2:2. Для СКА такі вынік наўрад ці можна назваць удалым. Каманда займае чацвёртае месца і працягвае барацьбу за выхад у вышэйшую лігу. Ад другой пазіцыі, якая дае права на прамое павышэнне ў класе, армейцы адстаюць на шэсць ачкоў, а ад трэцяй, што дазваляе згуляць у стыкавых матчах, — на пяць. Да канца чэмпіянату першай лігі засталося ўсяго два туры.