Першая сустрэча Саннікава з выбаршчыкамі – сёння ля Камароўскага рынку ў Менску
17- 19.11.2010, 10:07
У Беларусі афіцыйна стартавала агітацыйная кампанія.
Кандыдат у прэзідэнты Беларусі, лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў мае намер сустрэцца з выбаршчыкамі сёння ў 14.00 ля галоўнага ўваходу на сталічны Камароўскі рынак.
На сустрэчу запрашаюцца ўсе ахвотнікі паразмаўляць з палітыкам і задаць яму пытанні.