17 траўня 2024, Пятніца, 14:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У тэлеэфір не пускаюць SMS палітычнага зместу

8

Пінская газета «Вараг», якая належыць мясцоваму медыя-холдынгу, размясціла рэкламную абвестку аб правілах адпраўкі sms-паведамленняў на пінскія ФМ-радыё і тэлеканал.

У абвестцы надрукаваны даволі вялікі спіс прычынаў, па якіх адпраўленыя SMS не будуць дапускацца да эфіру, паведамляюць «Праваабаронцы за свабодныя выбары».

Сярод цалкам зразумелых кшталту «змяшчаюць нецэнзурныя выразы» патрабаванняў, ці тых, якія накіраваныя на папярэджанне парушэння заканадаўства, ёсць і з выразнай палітычнай афарбоўкай: «Да эфіру не будуць дапускацца SMS-паведамленні наступнага зместу: якія ўтрымліваюць абразлівыя выказванні ў адрас Прэзідэнта РБ, кіраўніцтва дзяржаўных органаў, статус якіх усталяваны Канстытуцыяй РБ ...; заклікаюць да захопу ўлады, гвалтоўнай змены канстытуцыйнага ладу, парушэння тэрытарыяльнай цэласнасці рэспублікі ...; распаўсюджваюць інфармацыю ад імя палітычных партыяў і іншых грамадскіх аб'яднанняў». Відавочна, што падчас галоўнай палітычнай кампаніі ў краіне гэта варта ўспрымаць як перастраховачны крок пінскага медыя-холдынгу.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках