2 лiстапада 2024, Субота, 21:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Місію назіральнікаў АБСЕ ўзначаліць амбасадар Арэнс

1

Амбасадар Герт Хінрых Арэнс прызначаны кіраўніком місіі назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі.

Пра гэта БелаПАН паведамілі ў прэс-службе БДІПЧ АБСЕ.

Як перадавалася раней, у склад місіі ўвойдзе 440 назіральнікаў, у тым ліку 40 - доўгатэрміновых.

Чакаецца, што доўгатэрміновыя назіральнікі прыбудуць у Менск на наступным тыдні, да 10 лістапада. На 15 лістапада запланаваная сустрэча кіраўніцтва місіі АБСЭ з кіраўнічкай ЦВК Беларусі Лідзіяй Ярмошынай - пра гэта Ярмошына паведаміла на прэс-канферэнцыі ў Менску.

Арэнс ужо двойчы узначальваў місію назіральнікаў БДІПЧ АБСЕ падчас выбарчых кампаніяў у Беларусі - на прэзідэнцкіх выбарах 2006 года і на парламенцкіх 2008 года.

Абодва разы ён заяўляў пра тое, што не можа даць станоўчую ацэнку праведзеным выбарам. У прыватнасці, па выніках назірання за парламенцкімі выбарамі Арэнс адзначыў, што расчараваны выбарчай кампаніяй. «Мы не змаглі ўбачыць паляпшэння ў вырашэнні праблемы празрыстасці выбарчай кампаніі», - падкрэсліў ён.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках