17 траўня 2024, Пятніца, 6:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

АБСЕ пачне назіраць за выбарамі ў лістападзе

6

40 доўгатэрміновых назіральнікаў місіі АБСЕ прыступяць да працы ў Беларусі.

Місія АБСЕ прыступіць да доўгатэрміновага назірання за прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі з сярэдзіны лістапада, паведаміў БелТА сакратар Цэнтральнай камісіі па правядзенні выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.

«Місія АБСЕ паінфармавала Беларусь пра тое, што ў сярэдзіне лістапада 40 доўгатэрміновых назіральнікаў прыступяць да працы ў нашай краіне», - удакладніў прадстаўнік Цэнтравыбаркама.

Ён дадаў, што ў дзень выбараў 19 снежня АБСЕ плануе накіраваць у Беларусь каля 400 міжнародных назіральнікаў.

Доўгатэрміновае назіранне прадстаўнікоў АБСЕ будзе заключацца ў вывучэнні сацыяльна-палітычнага становішча ў краіне, выбарчага заканадаўства і практыкі яго ўжывання, у маніторынгу асвятлення кампаніі ў СМІ, кантролі за ходам агітацыйнай кампаніі.

У Цэнтравыбаркаме патлумачылі, што ў адпаведнасці з заканадаўствам Беларусі міжнародныя назіральнікі маюць права прысутнічаць на паседжаннях выбарчых камісіяў усіх узроўняў, сустракацца з кандыдатамі ў прэзідэнты і іх даверанымі асобамі, прадстаўнікамі партыяў і грамадскіх аб'яднанняў.

Яшчэ адна місія міжнародных назіральнікаў - ад СНД - ужо атрымала акрэдытацыйныя пасведчанні ў Цэнтравыбаркаме Беларусі і ўжо 20 кастрычніка мае намер у поўным складзе прыступіць да доўгатэрміновага назірання. Плануецца, што за падрыхтоўкай да правядзення выбараў будуць сачыць 35 чалавек.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках