24 снежня 2024, aўторак, 19:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мядзведзеў забараніў Лаўрову сустракацца з беларускім дыктатарам

57
Мядзведзеў забараніў Лаўрову сустракацца з беларускім дыктатарам

Эксперты лічаць візіт Сяргея Лаўровая «апошнім папярэджаннем Масквы» беларускаму дыктатару.

Як піша «Коммерсант», у Менск учора ўвечары прыбыў кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў. Афіцыйна мэтай яго прыезду з'яўляецца ўдзел у сумесным паседжанні калегіі МЗСаў дзвюх краінаў. Паводле паведамлення МЗС Беларусі, Сяргей Лаўроў і яго беларускі калега Сяргей Мартынаў «абмяркуюць праблематыку ўзаемаадносінаў з Еўразвязам, ход падрыхтоўкі да чарговага саміту АБСЕ», а таксама «абмяняюцца меркаваннямі па найбольш важных пытаннях беларуска-расейскага супрацоўніцтва». Аднак асаблівае значэнне візіту кіраўніка МЗС РФ надае тое, што ён адбываецца менш чым за месяц да прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі і ва ўмовах прыкметнага пахаладання ў стасунках Масквы і Менска.

Учора кіраўнік прэс-службы беларускага кіраўніка Павел Лёгкі паведаміў «Коммерсанту» што «сустрэча Аляксандра Лукашэнкі з міністрам замежных справаў РФ не прадугледжаная». На думку выдання, рашэнне беларускага кіраўніка праігнараваць візіт кіраўніка МЗС РФ — відавочна дэманстратыўны жэст, паколькі дагэтуль ён заўсёды сустракаўся нават з расейскімі губернатарамі, якія прыбывалі ў Менск. Не дапамагло і тое, што Сяргей Лаўроў яшчэ да прыезду ў Менск абвясціў, што, у адрозненне ад сваіх заходніх калегаў, з лідэрамі беларускай апазіцыі сустракацца не будзе.

Акрамя таго, літаральна за некалькі гадзінаў да прыезду расейскага міністра Лукашэнка выступіў з рэзкай крытыкай падыходу Масквы да ваеннага супрацоўніцтва. «Мы можам выконваць свае функцыі (па абароне «саюзнай дзяржавы») толькі пры падтрымцы Расеі, ну хоць бы ўзбраеннем. Гэта не падыход, калі нам часам прапануюць купляць узбраенне за свой кошт, ды яшчэ, як расейцы ўмеюць казаць, па рынкавых коштах»,— заявіў беларускі дыктатар, заслухаўшы пададзены яму даклад аб планах прымянення рэгіянальнай групоўкі войскаў РФ і Беларусі. Заклікаўшы Маскву дапамагаць беларускай арміі, ён тым не менш не пагадзіўся са сцвярджэннем, што Беларусь залежыць ад расейскіх уліванняў. «Нас увесь час лічаць нахлебнікамі,— панаракаў Лукашэнка.— Грамадства павінна ведаць: мы не нахлебнікі, а выконваем важную функцыю па абароне, у тым ліку і расейскай дзяржавы. Вось у чым праўда». Паводле яго словаў, «рашэнне аб прымяненні рэгіянальнай групоўкі войскаў — гэта найсур'ёзнейшае рашэнне, і яно павінна прымацца ў межах дзяржсавета». «Ніякія дакументы ў працоўным парадку я падпісваць не буду — так і перадайце міністру абароны і прэзідэнту РФ»,— заявіў Лукашэнка.

Эксперты мяркуюць, што падобная лінія паводзінаў Менска ў дачыненні да Масквы звязаная з нядаўнімі візітамі ў Беларусь кіраўнікоў МЗС Германіі і Польшчы Гіда Вестэрвеле і Радаслава Сікорскага, а таксама прэзідэнта Літвы Далі Грыбаўскайтэ. Еўрапейскія міністры паабяцалі Менску фінансавую дапамогу ў памеры $3 млрд у выпадку правядзення сумленных прэзідэнцкіх выбараў, а кіраўнічка Літвы заявіла, што працяг кіравання Лукашэнкі з'яўляецца гарантыяй стабільнасці Беларусі, а таксама таго, што гэтая краіна «не ператворыцца ў Расею». Натхнёны падобнымі жэстамі кіраўнік палічыў, падобна, што момант для ўзмацнення жорсткасці падыходу да Расеі як ніколі спрыяльны.

Зрэшты, кіраўнік навукова-даследчага цэнтра імя Мізэса Яраслаў Раманчук заявіў, што падобныя паводзіны могуць «вылезці бокам Лукашэнку, які знаходзіцца ў куражы ад кантактаў з прадстаўнікамі ЕЗ». Паводле яго словаў, візіт Сяргея Лаўрова — гэта «апошняе расейскае папярэджанне Менску». «Масква, па сутнасці, пакуль так і не ўвяла сур'ёзных санкцыяў супраць Беларусі — беларускія тавары маюць свабоднае абарачэнне ў Расеі, а расейскія энергарэсурсы пастаўляюцца Беларусі па самых ільготных коштах»,— нагадвае эксперт. На яго думку, калі Менск працягне антырасейскія эскапады, дык сутыкнецца з самай сапраўднай гандлёвай вайной з РФ.

Раніцай 23 лістапада з'явілася паведамленне, што кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў падчас паездкі ў Менск не планаваў сустракацца з Аляксандрам Лукашэнкам.

«Сустрэча не планавалася, у кіраўніка расейскага МЗС былі выразныя інструкцыі прэзідэнта Расеі на гэты конт», - сказала крамлёўская крыніца РІА «Новости».

Напісаць каментар 57

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках