2 траўня 2024, Чацвер, 13:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка-Мядзведзеву: Мы не нахлебнікі, але грошай дайце

83

Беларускі кіраўнік заявіў, што гатовы абараняць «саюзную дзяржаву» толькі за кошт самой Расеі.

«Мы, вядома, будзем выконваць свае функцыі. Але мы іх можам выконваць толькі пры падтрымцы Расеі, ну, хоць бы ўзбраеннем. Гэта не падыход, калі нам часам прапаноўваюць набываць узбраенне за свае грошы, ды яшчэ, як яны (Расея - ІФ) умеюць казаць, па рынкавых коштах», - заявіў Лукашэнка ў панядзелак, заслухоўваючы даклад пра План ужывання рэгіянальнай групіроўкі войскаў Беларусі і Расеі, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Беларускі кіраўнік адзначыў, што «натуральна, што тут, на гэтым кірунку, Расея зацікаўленая ў тым, каб беларускае войска было ў парадку». «Таму трэба дапамагаць», - сказаў Лукашэнка. «Я пра гэта кажу публічна, я гэтага не баюся і магу паўтарыць гэта дзе заўгодна», - падкрэсліў ён.

Паводле яго словаў, «рашэнне пра ўжыванне рэгіянальнай групіроўкі войскаў - гэта найсур'ёзнае рашэнне, і яно павінна прымацца ў рамках Вышэйшага Дзяржсавета». «Ніякія дакументы ў працоўным парадку я падпісваць не буду. Так і перадайце міністру абароны і прэзідэнту Расейскай Федэрацыі», - заявіў Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што «ёсць ВДС, вось ён збярэцца, мы разгледзім гэты план». «Я ведаю, што мой расейскі калега разгледзеў гэты план, яны (у Расеі - ІФ) пагадзіліся з ім. Цяпер мы яго разгледзім, а на найбліжэйшым пасяджэнні ВДС - зацвердзім. Гэта будзе правільна», - адзначыў Лукашэнка. Ён сказаў, што «таіць тут нам няма чаго». «Мы адкрытыя для свету. Думаю, Расея таксама не збіраецца тут штосьці таіць», - заявіў кіраўнік.

Лукашэнка таксама падкрэсліў, што «той унёсак, які мы ўносім, захоўваючы бяспеку не толькі нашай краіны, але і братэрскай нам Расеі, ды і не толькі Расеі, - гэта велізарны ўнёсак у справу міру і бяспекі». «І гэта для нас пытанне выгаднае, калі жадаеце, іміджавае. І яшчэ таму мы нічога таіць не збіраемся», - заявіў беларускі кіраўнік.

«А так нас лічаць увесь час нахлебнікамі. Грамадства павінна ведаць, што мы не нахлебнікі, а выконваем настолькі важную функцыю па абароне тут, у тым ліку, і расейскай дзяржавы. Вось у чым праўда», - заявіў ён.

Лукашэнка сказаў: «Мы свята выконваем свае функцыі па абароне, я лічыў і дагэтуль лічу, нашай агульнай Айчыны». «Няма чужой для нас Беларусі - гэта нашая краіна, дзе мы жывём, і дзе будуць жыць нашыя дзеці. І няма чужой Расеі, з Расеяй мы будзем заўсёды разам, якія б катаклізмы не адбываліся», - адзначыў Лукашэнка.

Напісаць каментар 83

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках