23 снежня 2024, панядзелак, 22:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Слуцку Саннікава сустракалі хлебам-соллю (Фота, відэа)

77

Сустрэчы з выбарнікамі ў рэгіёнах паказалі, наколькі Лукашэнка надакучыў народу.

Каб сустрэцца з Андрэем Саннікавым, у слуцкі Дом культуры ўвечары 25 лістапада прыйшлі больш за дзвесце чалавек. Акрамя Саннікава на сустрэчу з выбарнікамі прыехалі – экс-міністр абароны Павел Казлоўскі і генерал Валер Фралоў. Кандыдата ў прэзідэнты Беларусі і чальцоў яго каманды сустрэлі кветкамі і хлебам-соллю, паведамляе «Еўрапейская Беларусь».

Случчане задалі Андрэю Саннікаву і яго давераным асобам хвалюючыя іх пытанні пра будучыню краіны, пра тое, як новая ўлада будзе разбірацца з праблемамі, створанымі падчас кіравання Лукашэнкі – нізкімі пенсіямі і заробкамі, умовамі на працоўных месцах, ільготамі і дапамогай, жыллём, прадпрымальніцтвам, як будуць складацца стасункі з Еўропай і суседняй Расеяй.

Задавалі пытанні пра дыпламатычную кар'еру Саннікава, пра яго дзейнасць на пасадзе намміністра замежных спраў. Саннікаў распавёў, што ў іх з Лукашэнкам абсалютна розныя погляды на жыццё. «Мая прафесія гаворыць, што трэба шукаць сяброў і для сябе, і для краіны. У мяне ўжо ёсць сябры, якія будуць нам дапамагаць».

– Вы, што, збіраецеся перамагаць Лукашэнку брыгадай кандыдатаў ці вы аб'яднаецеся? – спытаў на сустрэчы адзін пенсіянер.

– Зараз пра адзінага кандыдата гаворка не ідзе. У некалькіх кандыдатаў з альтэрнатыўнымі Лукашэнку праграмамі ёсць магчымасць выступіць па тэлебачанні, сустракацца з вамі, распавядаць сумленна і адкрыта, чаго мы жадаем. Народ павінен зразумець, што мае шанец узяць лёс у свае рукі. Людзі павінны сказаць Лукашэнку: «Хопіць, мы цябе не абіралі на 16 гадоў. Дастаў».

Мясцовыя ўлады паспрабавалі арганізаваць на сустрэчы правакацыі, але гэта, толькі ажывіла яе.

Так брыгада мясцовых службоўцаў накінулася з крытыкай на кандыдата, назваўшы яго каманду людзьмі, адагнанымі ад кармушкі – калісьці запатрабаванымі, а цяпер пакінутымі без справы. Саннікаў заявіў, што «ля кармушкі бываюць свінні, а мы людзі». Генерал Фралоў дадаў, што адчувае сябе больш чым запатрабаваным, і хутчэй, спачувае тым сваім калегам, якія сёння аддаюць гонар пяцігадоваму сыну дыктатара Коле.

Падвыпілы грамадзянін прарваўся да мікрафона і невыразна пацікавіўся, ці павялічыць Саннікаў заробак, пасля чаго, не дачакаўшыся адказу, заплакаў, а потым пад гучны смех зваліўся ў праходзе.

Так першы сакратар слуцкага райкама БРСМ Міхась Лабковіч, абвінаваціў Саннікава ў тым, што ён абражае дзейснага кіраўніка дзяржавы і пацікавіўся меркаваннем Андрэя Саннікава пра далейшы лёс сваёй арганізацыі.

– Мне гэтая арганізацыя незразумелая, таму што створаная за бюджэтныя грошы. І яна падтрымлівае дыктатара за бюджэтныя грошы, за нашыя грошы, – заявіў Саннікаў.

Зала заапладзіравала. Функцыянер БРСМ паспрабаваў перапыніць адказ кандыдата. Але Андрэй Саннікаў заклікаў брсмаўца паважаць людзей, запатрабаваў, каб той сеў на месца і выслухаў адказ на сваё ж пытанне.

На сустрэчу ў Палацы культуры Салігорска прыйшлі больш за сто жыхароў гэтага горада, якія таксама задалі хвалюючыя іх пытанні.

Адным з цэнтральных пытанняў на сустрэчы ў Салігорску было пытанне пра магчымую прыватызацыю прадпрыемства «Беларуськалій».

Андрэй Саннікаў заявіў, што ён выступае рэзка супраць прыватызацыі гэтага найважнейшага для беларускай эканомікі прадпрыемства ў сённяшніх умовах, калі цалкам адсутнічае празрыстасць і грамадскі кантроль.

«Менавіта гэта я і называю дыктатарскай прыватызацыяй. Першым чынам, пры прыватызацыі і акцыянаванні прадпрыемстваў павінны ўлічвацца інтарэсы працаўнікоў гэтых прадпрыемстваў», -- заявіў Андрэй Саннікаў.

Напісаць каментар 77

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках