23 лiстапада 2024, Субота, 7:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За выбарамі прызначылі «назіраць» БРСМ

11

У выбарчых камісіях па выбарах прэзідэнта па стане на 29 лістапада акрэдытавана 9.587 назіральнікаў.

Пра гэта паведамілі БелаПАН у Цэнтравыбаркаме.

Пры Цэнтральнай камісіі акрэдытавана шэсць назіральнікаў, у тэрытарыяльных камісіях — 563, ва ўчастковых — 9.018.

Набольшая колькасць назіральнікаў вылучаная грамадскімі аб'яднаннямі — 7.055. Актыўней за ўсё вылучае назіральнікаў праўладны Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі — 1.894, Беларускае грамадскае аб'яднанне ветэранаў — 1.378 чалавек, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі — 1.286, РГА «Белая Русь» — 1.147.

Грамадзяне шляхам падачы заяў вылучылі 1.175 назіральнікаў, працоўныя калектывы — 1.124.

Палітычныя партыі пакуль вылучылі 233 назіральнікі, у тым ліку Камуністычная партыя Беларусі — 194, Беларуская сацыяльна-спартыўная партыя і Рэспубліканская партыя працы і справядлівасці — па 8, Партыя БНФ — 6, Беларуская сацыял-дэмакратычная Грамада і Аб'яднаная грамадзянская партыя — па 5, Беларуская аграрная партыя — 4, Беларуская партыя левых «Справядлівы свет» — 2, Беларуская сацыял-дэмакратычная партыя (Грамада) — 1.

Вылучэнне назіральнікаў у выбарчыя камісіі працягваецца.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках