6 траўня 2024, панядзелак, 14:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Інструкцыі для назіральнікаў мытнікі аддадуць пасля выбараў?

9

У найбліжэйшыя 20 дзён друкаваная прадукцыя будзе вывучацца на прадмет наяўнасці ў іх інфармацыі, якая ўяўляе пагрозу інтарэсам дзяржавы.

Пра гэта «Праваабаронцам за свабодныя выбары» паведамілі супрацоўнікі Ашмянскай мытні.

Інструкцыі, 115 асобнікаў якіх былі затрыманыя мытнікамі на памежным пункце «Каменны Лог», змяшчаюць выключна інфармацыю, неабходную для працы назіральнікаў на выбарчых участках.

Праваабаронца Уладзімір Лабковіч сёння патэлефанаваў у Ашмянскую мытню, каб даведацца, калі будзе вернутая друкаваная прадукцыя:

«Па тэлефоне мяне разоў пяць перанакіроўвалі ад аднаго суразмоўцы да іншага. І супрацоўнік мытні, нарэшце, паведаміў мне, што экспертыза друкаванай прадукцыі будзе праведзеная ў найбліжэйшыя 20 дзён - а гэта азначае, што да канца выбараў нам нічога не вернуць», - распавёў праваабаронца.

Праваабаронцы расцэньваюць дадзенае рашэнне мытнікаў як дадатковае сведчанне таго, што ўлады наўмысна ствараюць перашкоды ў працы незалежных назіральнікаў.

Нагадаем, 26 лістапада на памежным пункце «Каменны Лог» супрацоўнікі Ашмянскай мытні затрымалі прадстаўнікоў кампаніі «Праваабаронцы за свабодныя выбары» Уладзіміра Лабковіча і Дзмітрыя Салаўёва. Яны вярталіся з Вільні ў Менск. Таксама супрацоўнікамі мытні былі затрыманыя інструкцыі для кароткатэрміновых назіральнікаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках