У Менску загарэўся тэатр музкамедыі (Фота)
10- 10.12.2010, 11:29
З-за пажару выратавальнікам давялося эвакуіраваць з будынка тэатра ўсіх акцёраў.
Для ліквідацыі пажару ў тэатры музычнай камедыі былі накіраваныя 20 адзінак аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Узгаранне аператыўна ліквідавана, пацярпелых няма. Пра гэта БелТА паведамілі ў прэс-службе МНС.
Паведамленне аб здарэнні ў тэатры паступіла ў сталічную службу МНС ў 10 гадзінаў раніцы. Неадкладна да месца ўзгарання былі накіраваныя 20 адзінак пажарнай аварыйна-выратавальнай тэхнікі. Як патлумачылі ў МНС, пры паступленні паведамленняў аб пажарах на такіх буйных аб'ектах заўсёды накіроўваецца вялікая колькасць пажарнай тэхнікі.
Пасля прыбыцця на месца выратавальнікі выявілі, што гарыць смецце ў памяшканні тэатральнага радыёцэха на 4-м паверсе будынка. У 10.14 пажар быў ліквідаваны.
Паколькі ў гэты час у тэатры праходзіла рэпетыцыя спектакля, а па будынку распаўсюджваўся едкі дым, выратавальнікам давялося эвакуяваць 48 чалавек.
Прычыны таго, што адбылося, у цяперашні час высвятляюцца.