20 красавiка 2024, Субота, 3:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Загарэўся завод «Аўтагідраўзмацняльнік» (Абноўлена, фота)

60

Чарада НЗ, распачатых з выбуху на дрэваапрацоўчым прадпрыемстве ў Пінску, дакацілася і да Барысава.

Як паведамілі відавочцы Інтэрнэт-выданню «Барысаў Электронны», на тэрыторыі барысаўскага завода «Аўтагідраўзмацняльнік» паўстала моцнае задымленне, якое праглядаецца з вуліцы Чапаева.

Паводле ўдакладненай інфармацыі, са словаў супрацоўнікаў завода, якіх апытаў карэспандэнт «БЭ», гарэў гальванічны цэх. Там выбухнула печ для загартоўкі жалеза. Полымя вырывалася з вокнаў цэха і ў выніку загарэўся дах.

Работнікаў вывелі на вуліцу толькі праз 20-30 хвілінаў пасля ўзгарання. Не было абвесткі праз гучную сувязь аб эвакуацыі. Патэлефанавалі начальнікамі структурных падраздзяленняў, аддзелаў і цэхаў, і загадалі выводзіць людзей. Работнікі завода прастаялі каля гадзіны на вуліцы.

На тушэнне агню былі выкліканыя ратавальнікі МНС, ля прахадной стаяла «хуткая дапамога». Зараз небяспекі далейшага ўзгарання няма, а самае галоўнае - абышлося без ахвяраў.

Нагадаем, што гэта ўжо трэці пажар на буйных прадпрыемствах за апошнія чатыры дні. 25 кастрычніка адбыўся выбух і пажар у адным з цэхаў «Пінскдрэва». У выніку выбуху абрынуліся пліты пакрыцця на плошчы каля 100 кв. метраў і сцены будынка - каля 400 кв. метраў. Загінулі 4 чалавекі, каля двух дзясяткаў працоўных знаходзяцца ў шпіталях.

Уначы 26 кастрычніка на прадпрыемстве «Мінскдрэў» адбыўся пажар на плошчы ў 200 квадратных метраў. Агонь пашкодзіў адходы піламатэрыялаў і канструкцыю падстрэшка, дзе яны знаходзіліся.

Напісаць каментар 60

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках