26 красавiка 2024, Пятніца, 20:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Учора выбух на «Пінскдрэве», сёння - пажар на «Мінскдрэве» (Фота)

36

Уначы на прадпрыемстве «Мінскдрэў» адбыўся пажар на плошчы ў 200 квадратных метраў. Гэта другі вялікі пажар за суткі.

Агонь пашкодзіў адходы піламатэрыялаў і канструкцыю падстрэшка, дзе яны знаходзіліся. Пра гэта «Еўрарадыё» распавёў прэс-сакратар МНС Віталь Навіцкі.

«На вуліцы Сацыялістычнай адбылося ўзгаранне драўляных адходаў і драўлянага насцілу пад металічным падстрэшкам. Пацярпелых няма, прычыны пажару высвятляюцца», - паведаміў прэс-сакратар МНС.

Нагадаем, пажар на буйным прадпрыемстве стаў другім за суткі. 25 кастрычніка адбыўся выбух і пажар у адным з цэхаў «Пінскдрэва». У выніку выбуху абрынуліся пліты пакрыцця на плошчы каля 100 кв. метраў і сцены будынка - каля 400 кв.метраў.

На дадзены момант загінулымі ў выніку выбуху на фабрыцы ў Пінску лічацца тры чалавекі. У цяперашні час у медыцынскіх установах Пінска, Берасця і Менска знаходзяцца 18 чалавек. Стан большасці з іх медыкі ацэньваюць як цяжкі, а трох пацыентаў - як вельмі цяжкі.

Меркаваная прычына здарэння - выбух адкладаў драўнянага пылу ў выніку парушэння рэжыму эксплуатацыі абсталявання па вытворчасці драўняна-паліўных гранул.

Фота: МНС

Напісаць каментар 36

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках