23 чэрвеня 2024, Нядзеля, 5:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Начлег у Менску 19 снежня

40

Як дабрацца да Менска 19-га снежня, дзе пераночыць жыхарам рэгіёнаў у сталіцы, якія сабраліся на Плошчу?

Адказы на гэтыя і іншыя пытанні прапанавалі беларускія інтэрнэтчыкі. У сацыяльных сетках з'явіліся групы, у якіх жыхары Менска прапаноўваюць сваю дапамогу тым, хто сабраўся прыехаць на акцыю.

У папулярнай ЖЖ-супольнасці minsk_by створаная спецыяльная тэма «Пакажам, што Менск гумовы!». Ахвотнікі могуць дадаць сваю прапанову ў каментарах, а аўтар тэмы абнаўляе спіс.

У сацыяльнай сетцы «Вконтакте» адразу ў некалькіх групах створаныя тэмы, дзе ўдзельнікі знаходзяць спадарожнікаў і варыянты начлегу на 19 снежня: Начлег 19 снежня ў Менску. Заселім людзей з іншых гарадоў падчас прэзідэнцкіх выбараў!, Знайдзі спадарожніка на 19 снежня, Жыллё ў Менску на 19 снежня.

Нагадаем, 19-га снежня ў 20-00 у Менску беларусы збяруцца на плошчу, каб адсвяткаваць нашую агульную перамогу.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках