19 траўня 2024, Нядзеля, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дашлі паштоўку палітвязням!

66

Ад нашай падтрымкі вязняў КДБ залежыць, ці змогуць гэтыя мужныя людзі вынесці ўсе нягоды зняволення і здзекаў дыктатуры.

Палітвязні маюць права атрымліваць паштоўкі, і кожны можа хоць бы добрым словам падтрымаць людзей, якія змагаюцца за свабоду Беларусі.

Нагадаем, у СІЗА КДБ ўтрымліваюцца больш за 20 чалавек, у тым ліку 6 кандыдатаў у прэзідэнты. Ім прад'яўленае абвінавачванне і наступныя 2 месяцы да суду яны правядуць за кратамі.

Адрас:

Менск 220050 Галоўпаштамт а/я 8 + Прозвішча вязня

1. Саннікаў Андрэй - кандыдат у прэзідэнты

2. Някляеў Уладзімір - кандыдат у прэзідэнты

3. Атрошчанкаў Аляксандр - прэс-сакратар перадвыбарчага штаба А. Саннікава

4. Міхалевич Аляксей - кандыдат у прэзідэнты

5. Рымашэўскі Віталь - кандыдат у прэзідэнты

6. Севярынец Павал - кіраўнік перадвыбарчага штаба В. Рымашэўскага

7. Бандарэнка Зміцер - каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь»

8. Халіп Ірына - журналістка, жонка Андрэя Саннікава

9. Радзіна Наталля - журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайта charter97.org

10. Лябедзька Анатоль - старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі

11. Палажанка Наста - намесніца старшыні «Маладога Фронту»

12. Дзмітрыеў Андрэй - кіраўнік перадвыбарчага штаба У. Някляева

13. Фядута Аляксандр - палітолаг, адзін з каардынатараў перадвыбарчага штаба У. Някляева

14. Статкевіч Мікалай - кандыдат у прэзідэнты

15. Класкоўскі Аляксандр - былы супрацоўнік міліцыі

16. Кобец Уладзімір - кіраўнік перадвыбарчага штаба А. Саннікава (знаходзіцца ў ізалятары КДБ менш за 3 сутак, мера стрымання пакуль не абраная)

17. Вазняк Сяргей -- давераная асоба У. Някляева

18. Корбан Алег -- адзін з кіраўнікоў моладзевай арганізацыі АГП «Маладыя дэмакраты»

19. Арастовіч Аляксандр --давераная асоба М. Статкевіча

20. Паўлаў Анатоль -- давераная асоба Я. Раманчука

21. Марцалеў Сяргей -- кіраўнік выбарчага штаба М. Статкевіча

22. Новік Дзмітрый -- удзельнік акцыі 19 снежня

23. Ліхавід Мікіта -- актывіст Руху "За свабоду", удзельнік акцыі 19 снежня, пастанова аб 15-сутачным арышце адмененая, у бліжэйшы час будзе пераведзены з Жодзіна ў следчы ізалятар КДБ

24. Федаркевіч Андрэй -- удзельнік акцыі 19 снежня, пастанова аб 10-сутачным арышце адменена, пераведзены з Жодзіна ў следчы ізалятар КДБ

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках