25 снежня 2024, Серада, 9:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускіх афіцэраў заклікалі захаваць гонар 19 снежня

29

Актывісты апазіцыі заклікалі беларускіх афіцэраў 19 снежня захаваць вернасць народу, а не дыктатару.

Удзельнікі грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!» правялі акцыю ля ўваходу ў Цэнтральны дом афіцэраў ў Менску 8 снежня. Яна была прымеркаваная да афіцыйнага чацвёртага афіцэрскага сходу Узброеных сілаў Беларусі, які праходзіў тут, паведамляе БелаПАН.

«Да Плошчы засталося не так шмат дзён. Трэба штодня нагадваць пра тое, што гэтая падзея адбудзецца», - сказаў актывіст Міхаіл Пашкевіч.

Акцыя распачалася ў 9.25 і працягвалася каля 40 хвілінаў. Падчас яе 10 прадстаўнікоў грамадзянскай кампаніі сталі ў шэраг ля ўваходу ў Дом афіцэраў, дзе ганаровая варта сустракаў удзельнікаў афіцэрскага сходу.

Актывісты трымалі расцяжку з надпісам: «19 снежня захавайце гонар афіцэра!», а таксама фотапартрэты зніклага ў траўні 1999 года былога міністра ўнутраных справаў Беларусі Юрыя Захаранкі.

Да ўдзельнікаў акцыі падышоў ваенны палкоўнік і запатрабаваў, каб яны разышліся. Міхаіл Пашкевіч адказаў на патрабаванне адмовай, заявіўшы: «Мы прыйшлі нагадаць, што вы давалі прысягу не Лукашэнку, а народу Беларусі».

Сведкамі акцыі сталі больш за дзесятак афіцэраў, у тым ліку дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Леанід Мальцаў.

Актывісты ўпэўненыя, што праведзеная акцыя несумненна будзе абмяркоўвацца ў афіцэрскіх колах.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках