23 снежня 2024, панядзелак, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэпутат Дзярждумы РФ: Кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі абмяжоўваюць у правах

7

Дзейснаму прэзідэнту неабходна адказваць на тэзісы беларускай апазіцыі, лічыць расейскі палітык.

Кандыдатаў у прэзідэнты Беларусі абмяжоўваюць у правах, адмаўляючы ім у магчымасці выступаў у СМІ ў апошнія два тыдні перад выбарамі. Пра гэта ў адказ «Еўрарадыё» заявіў вядомы расейскі журналіст, дэпутат Дзярждумы РФ Барыс Рэзнік падчас сустрэчы з журналістамі з Беларусі, Украіны, Малдовы, Грузіі, Арменіі і Азербайджана.

Як палітык і журналіст Рэзнік асудзіў адмову Аляксандра Лукашэнкі ўдзельнічаць у тэледэбатах і выступаць перад выбарнікамі нароўні з астатнімі прэтэндэнтамі.

«Гэта няправільны падыход, на мой погляд (адмова ў выступах па тэлебачанні і радыё. — Еўрарадыё). Ёсць «дзень цішыні» за дзень да выбараў. Так ва ўсім свеце прынята. А так — трэба прадастаўляць слова. Не вельмі правільна, калі ў дэбатах не ўдзельнічае першая асоба. Трэба адказваць апазіцыі на іх нейкія тэзісы, якія яны падчас перадвыбарнай кампаніі публічна выказваюць», - заявіў палітык.

Рэзнік запэўніў, што расейскія ўлады ўважліва сочаць за тым, што адбываецца цяпер у Беларусі, але свайго «стаўленіка» сярод кандыдатаў у Крамля няма.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках