Саннікаў лідыруе і ў расейскіх інтэрнэт-апытаннях
31- 8.12.2010, 19:10
Пра гэта сведчаць дадзеныя апытання на сайце радыёстанцыі «Голас Расеі».
На спецыяльнай старонцы сайта расейскай дзяржаўнай радыёстанцыі - http://rus.ruvr.ru/Belarus.html - сабраныя артыкулы пра палітычную сітуацыю ў Беларусі. «19 снежня Беларусь абірае прэзідэнта. Ёсць меркаванне, што няма выбару. Што ён наканаваны. Што ўсё ўжо вырашана, падпісана і ад людзей нічога не залежыць. Аднак гэта не так: выбар ёсць. Ён належыць тым грамадзянам Рэспублікі Беларусь, якія 19 снежня прыйдуць на выбарчыя ўчасткі. Мы прапаноўваем не чакаць і зрабіць выбар тут і цяпер. А 19 снежня пацвердзіць сваю грамадзянскую пазіцыю. Мы таксама запрашаем выказаць сваё меркаванне ўсіх, каму неабыякавы лёс Беларусі», - такі заклік размешчаны перад кнопкай для галасавання.
Паводле вынікаў галасавання лідыруе кандыдат у прэзідэнты Беларусі Андрэй Саннікаў.