13 чэрвеня 2026, Субота, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менску затрыманы грамадзянін Германіі

12

Грамадзянін Германіі затрыманы пры спробе вярбоўкі беларускіх дзяўчат для працы прастытуткамі ў начным клубе, што належыць яму.

Вярбоўшчыкам быў 60-гадовы Макс Ноберт. Паводле звестак упраўлення маральнасці і супрацьдзеяння гандлю людзьмі УУС Менаблвыканкама, ён прапаноўваў двум жыхаркам Менскай вобласці працаваць у начным клубе, што належыць яму і размешчаны на тэрыторыі Германіі, у якасці асобаў, якія аказваюць платныя сэксуальныя паслугі. Дзеля гэтага Макс Ноберт меў намер ажыццявіць іх вываз па-за межы Беларусі, перадае «Штодзённік».

Затрыманне адбылося каля гіпермаркета «Бігз», можна сказаць, на месцы злачынства.

У дачыненні да грамадзяніна Германіі ўзбуджаная крымінальная справа па падазрэнні ў здзяйсненні ім злачынства, прадугледжанага па ч.1 арт.14, ч.2 арт.171 КК РБ (замах на выкарыстанне занятку прастытуцыяй ці стварэнне ўмоваў для занятку прастытуцыяй, спалучанае з вывазам па-за межы дзяржавы).

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках