24 снежня 2024, aўторак, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Борыс, ты маеш рацыю!

27

Спробы выхаваць дыктатара прыводзяць да адваротнага, небяспечнага для нас і для Еўропы выніку.

Пра гэта заявіў сайту charter97.org лідэр грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэй Саннікаў, каментуючы арышты і рэпрэсіі супраць ЗПБ.

«Беззаконне ў дачыненні да Звяза палякаў Беларусі – гэта не адзінкавы выпадак рэпрэсіяў. Гэта агульная шматгадовая палітыка рэжыму Лукашэнкі, якая накіраваная на знішчэнне правоў і свабодаў чалавека ў Беларусі. Не выпадкова, што пераслед польскай меншасці супаў па часе з актывізацыяй польскай палітыкі па наладжванні так званага дыялогу з дыктатарскім рэжымам. Лукашэнка ў чарговы раз дэманструе, што яго мэтай з'яўляецца еўрапейская легалізацыя рэпрэсіяў супраць народа Беларусі», - заявіў Андрэй Саннікаў.

На жаль, адзначае лідэр «Еўрапейскай Беларусі», еўрапейцам не хапае мужнасці прызнаць, што іх палітыка лібералізацыі цалкам правалілася.

«Калі Еўропа пры актыўным удзеле польскіх палітыкаў пачынала дыялог з дыктатурай Лукашэнкі, мы чулі запэўніванні ў тым, што гэта накіравана на паляпшэнне сітуацыі з дэмакратыяй у Беларусі. Сёння мы бачым вынікі гэтай палітыкі. Мы салідарныя з актывістамі Звяза палякаў – Анжалікай Борыс, Тэрэзай Собаль, Мячыславам Яскевічам, Ігарам Банцарам, Анджэем Пачобутам і шматлікімі іншым.

Еўрапейцам неабходна зразумець, што нахабны рэжым не збіраецца спыняцца і будзе працягваць узмацняць жорсткасць рэпрэсіяў супраць беларускіх грамадзянаў. Еўропе сапраўды патрэбная новая рэальная стратэгія стасункаў з Беларуссю. Спробы выхаваць дыктатара прыводзяць да адваротнага, небяспечнага для нас і для Еўропы выніку», -- упэўнены Саннікаў.

Паводле яго словаў, разгон учорашняй акцыі моладзі – наглядна дэманструе «нянавісць беларускіх уладаў да ўсяго жывога, светлага і свабоднага».

«Як заявіла Анжаліка Борыс, Лукашэнка парушае правы ўсіх беларусаў, ціск аказваецца на незалежныя арганізацыі і ўсіх людзей з незалежнымі поглядамі.

Відавочна, што рэжым асуджаны як гістарычная недарэчнасць. Нашая барацьба за свабоду і салідарнасць нашых сяброў у свеце дазволіць нам не толькі выстаяць, але і зрабіць Беларусь нармальнай еўрапейскай дзяржавай», - склаў лідэр «Еўрапейскай Беларусі».

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках