26 снежня 2024, Чацвер, 6:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мартынаў сустрэўся з Ахмадзінежадам (Фота)

17
Мартынаў сустрэўся з Ахмадзінежадам (Фота)

Кіраўнік МЗС Беларусі адправіўся ў Іран пасля візіту ў Польшчу, прадэманстраваўшы вектар знешняй палітыкі краіны.

Міністр замежных справаў Беларусі Сяргей Мартынаў падчас візіту ў Тэгеран абмеркаваў з кіраўніцтвам Ірана асноўныя накірункі развіцця беларуска-іранскіх стасункаў.

Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе МЗС Беларусі.

«Адбыліся сустрэчы міністра замежных справаў Беларусі з прэзідэнтам Ірана Махмудам Ахмадзінежадам, старшынём Сходу Ісламскага савета Алі Ардзешырам Ларыджані, кіраўніком адміністрацыі прэзідэнта Эсфанд'ярам Рахімам Машаі, на якіх былі абмеркаваныя ключавыя накірункі беларуска-іранскага супрацоўніцтва», - паінфармавалі ў беларускім МЗС.

Акрамя таго, адзначылі ў прэс-службе, «актуальныя пытанні двухбаковага гандлёва-эканамічнага ўзаемадзеяння, ход рэалізацыі найважнейшых сумесных беларуска-іранскіх праектаў» былі прадметна разгледжаныя падчас сустрэчаў кіраўніка беларускага знешнепалітычнага ведамства з міністрам гандлю Ірана Мехдзі Газанфары і міністрам нафты Масудам Мір-Каземі.

Да гэтага Мартынаў правёў перамовы са сваім іранскім калегам Манучэхрам Матакі, а таксама з міністрам прамысловасці і шахтаў Ірана Алі Акбарам Мехраб'янам.

Як раней паведамляў сайт charter97.org, у гэтым годзе Іран збіраецца наведаць Аляксандр Лукашэнка. Яго візіт афіцыйна будзе прымеркаваны да пачатку прамысловай здабычы нафты ў радовішчы Джафейр, паведаміў на мінулым тыдні амбасадар Ірана ў Беларусі Сеед Абдала Хасейні.

11 лютага Махмуд Ахмадзінеджад абвесціў Іран ядзернай дзяржавай. У гэты ж дзень ЗША ўвялі супраць Ірана новыя санкцыі.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках