26 чэрвеня 2024, Серада, 22:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У апытанні пра любімага беларускага выканаўцу перамог «ніхто»

11

А вось самы папулярны гурт у беларусаў ёсць - нязменныя «Пясняры».

Шоў-бізнэс у Беларусі, можа, і ёсць, а вось сваіх зорак пакуль не вырасла. Эксперты правялі па ўсёй краіне маштабнае апытанне пра тое, якія брэнды ёсць у беларусаў у літаратуры, архітэктуры… Патрапілі ў апытанне і музыкі. Дакладней, не патрапілі: першае і другое месца ў апытаннях пра выканаўцаў заняў адказ «нікога не ведаю», паведамляе «Комсомольская правда в Беларуси».

- Калі б папрасілі не абраць варыянт, а назваць самім, было б яшчэ горш! - лічыць рэкламіст, аўтар рэкламных канцэпцыяў і брэндаў Юлія Ляшкевіч. - Думаю, назвалі б «Пясняроў», Паплаўскую і Ціхановіча - гэта памяць яшчэ з Савецкага Саюза, калі іх паказвалі па цэнтральным тэлебачанні, кружэлкі выходзілі велізарнымі тыражамі… Асобная аўдыторыя ўзгадала б рок-гурт N.R.M. Адзначу адзін цікавы момант: прынцыпова розныя стартавыя пазіцыі нашых зорак. Калі казаць пра рок-гурты, дык трэба ўзгадаць падполле, у якім яны існавалі. На адных была забарона, іншыя лічыліся «нефарматам». Нядзіўна, што іх ведаюць мала. А вось з поп-выканаўцамі зусім іншая гісторыя! У іх і 75% на радыё, і эфіры на тэлебачанні… Атрымліваецца, адны недасягальныя, іншыя гучаць адусюль, а вынік - аднолькавы! Калі пры пастаянным пасоўванні, нават навязванні, людзі ўсё роўна не ведаюць поп-выканаўцаў, паўстае пытанне якасці. Яны безаблічныя, нецікавыя, вось іх і не запамінаюць. У нас з вамі ў жыцці і без таго праблемаў хапае, каб запамінаць тое, што не чапляе.

Ваш любімы беларускі выканаўца?

Поп-выканаўцы

Нікога не ведаю - 38,3%

Ядзвіга Паплаўская - 8,01%

Аляксандр Ціхановіч - 7,94%

Ірына Дарафеева - 7,57%

Алеся - 7,47%

Іна Афанасьева - 6,89%

Анатоль Ярмоленка - 5,67%

Уладзімір Мулявін - 5,02%

Анжаліка Агурбаш - 4,22%

Аляксандр Саладуха - 3,76%

Дзмітры Калдун - 3,18%

Пётр Ялфімаў - 2,8%

Рок-гурты

«Песняры» - 39,78%

Нікога не ведаю - 26,6%

«Сябры» - 17,68%

«Верасы» - 8,05%

«Цягні-Штурхай» - 4,68%

«J_Морс» - 4,27%

«Ляпіс Трубяцкі» - 3,86%

N.R.M. - 1,58%

«Бяседа» - 1,26%

«Харошкі» - 1,19%

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках