25 снежня 2024, Серада, 18:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускаму амбасадару ў Германіі няёмка за заявы Чаргінца

14

Выказванні кіраўніка Грамадскага савета па маральнасці падалі Беларусь у Германіі ў негатыўным святле, лічыць беларускі дыпламат.

Усе чальцы нямецкага гурта Rammstein атрымалі беларускую візу, паведаміла інфармагенцтва DPA са спасылкай на амбасадара Беларусі ў Германіі Андрэя Гіру.

Як перадае БелаПАН, Гіра абверг паведамленні аб магчымай адмене канцэрту ў Беларусі. Ён адзначыў, што заявы аб неабходнасці забараніць канцэрт у Менску ёсць «прыватным меркаваннем», якое ў Германіі «стала падставай падаць Беларусь у негатыўным святле».

Як раней паведамлялася, канцэрт нямецкага гурта Rammstein у беларускай сталіцы арганізуе Палац Рэспублікі. Выступ павінен прайсці 7 сакавіка ў комплексе «Менск-Арэна». Міністэрства культуры Беларусі папрасіла арганізатараў выступу гурта Rammstein у Менску падаць матэрыялы канцэртнай праграмы.

Напярэдадні беларускі Грамадскі савет па маральнасці запатрабаваў арганізаваць папярэдні прагляд выступу Rammstein. Як заявіў старшыня савета Мікалай Чаргінец, «творчасць гэтага гурта з'яўляецца непрыхаванай прапагандай гомасэксуалізму, мазахізму і іншых вычварэнняў, жорсткасці, гвалту і непрыстойнай лаянкі».

«На канцэртах гурта часцяком ужывую дэманструюцца акты савакуплення, семявывяржэнне і перайманне нацыстам», — кажацца ў заяве грамадскага савета.

Арганізатары канцэрту Rammstein у Менску прызнаюць, што творчасць гурта выклікала і выклікае мноства спрэчак і неадназначных ацэнак. Аднак хваляванні, якія ўзнікаюць ў беларускім грамадстве адносна маральна-этычных аспектаў праграмы гурта, выклікалі здзіўленне ў мэнэджменту калектыва.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках