19 красавiка 2024, Пятніца, 7:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі супраць «Rammstein» (Абноўлена)

162

Грамадскі савет па маральнасці выказваецца супраць правядзення ў Менску канцэрту групы Rammstein.

«Рашэнне везці ў Менск Rammstein - гэта памылка, якая можа нам дорага абыйсціся. Па перакананні чальцоў савета, творчасць групы з'яўляецца непрыхаванай прапагандай гомасэксуалізму, мазахізму і іншых вычварэнняў, жорсткасці, гвалту і непрыстойнай лаянкі. На канцэртах групы часцяком ужывую дэманструюцца акты савакуплення паміж мужчынамі, семявывяржэнне і імітаванне нацыстаў», - кажацца ў тэксце заявы, якая паступіла ў «Інтэрфакс» у панядзелак.

«Для сябе, можа быць, яны будуць рабіць звычайны канцэрт. Але што гэта ўсё будзе значыць у Беларусі, чыя дзяржаўнасць пабудаваная на антынацызме і ідэі вялікай Перамогі, чыё грамадства заснаванае на хрысціянскім і свецкім прынцыпе павагі да ўнікальнай асобы кожнага чалавека як вышэйшай каштоўнасці? Адказ адзін: яны будуць разубураць і знішчаць яшчэ вельмі кволую беларускую самасвядомасць, таптаць памяць пра Перамогу і яе герояў і, у рэшце рэшт, руйнаваць беларускую дзяржаўнасць», - кажацца ў заяве. Поўны тэкст заявы можна прачытаць ТУТ.

«Што будуць рабіць гэтыя нямецкія хлопцы, выступаючы на Менск-Арэне, якая з'яўляецца адным з новых сімвалаў сучаснай Беларусі і якой ганарыцца ўся краіна? І як гэта ўсё суадносіцца са спецыфікай гістарычнага моманту - 65-годдзе Вялікай Перамогі, Вялікі Пост і, нарэшце, свята 8 сакавіка», - кажацца ў заяве.

Кіраўнік грамадскага савета па маральнасці Мікалай Чаргінец лічыць, што нельга дапусціць, каб нямецкія выканаўцы прапагандавалі амаральнасць і таму напярэдадні канцэрту трэба «прагледзець праграму, якую Rammstein хоча прадставіць менскай публіцы».

«Я разумею, што ўжо прададзеныя квіткі на канцэрт у Менску. Таму трэба зрабіць папярэдні прагон праграмы, узгадніць яе, каб не было прапаганды амаральнасці і гвалту на менскай сцэне», - сказаў Чаргінец.

«Хай міністр культуры папярэдне паглядзіць, што збіраюцца прадставіць артысты менскай публіцы», - удакладніў ён. Кіраўнік грамадскага савета па маральнасці лічыць, што «калі на канцэрце будзе паказанае тое, што прыйшлося адгледзець ГСМ, у беларускай сталіцы не пазбегнуць усплёску згвалтаванняў і жорсткасці».

Мікалай Чаргінец дамагаецца сустрэчы з міністрам культуры Паўлам Латушкам, падчас якой паспрабуе пераканаць забараніць канцэрт групы Rammstein. «Еўрарадыё» датэлефанавалася да Чаргінца, калі той сядзеў у прыёмнай міністра. Па словах пісьменніка, ён будзе чакаць Латушку столькі часу, колькі трэба, каб давесці яму неабходнасць забароны выступу нямецкай групы. А ў якасці доказу прынёс міністру фатаграфіі з апошняга кліпу Rammstein.

Грамадскі савет па маральнасці заснаваны ў Беларусі ў 2009 годзе, яго ўзначальвае старшыня праўладнага саюза пісьменнікаў Беларусі Мікалай Чаргінец.

Гэта сумесны грамадскі орган, заснавальнікамі якога выступілі Беларуская праваслаўная царква і Саюз пісьменнікаў Беларусі.

У склад савета ўвайшлі кіраўнікі ўсіх традыцыйных канфесіяў краіны: праваслаўя, каталіцызму, лютэранства, юдаізму і ісламу, а таксама некалькі дзесяткаў знаных грамадскіх дзеячоў.

Напісаць каментар 162

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках