24 снежня 2024, aўторак, 21:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Качыньскага не задаволіў адказ беларускага дыктатара на яго ліст

1

Польскі прэзідэнт лічыць, што беларускі кіраўнік адказаў вельмі агульна, і збіраецца адправіць ліст кіраўніцтву Еўразвяза.

У лісце Аляксандру Лукашэнку прэзідэнт Польшчы заклікаў яго асабіста разабрацца ў сітуацыі вакол Саюза палякаў Беларусі. Аднак ніякіх пераломных момантаў у лісце Лукашэнкі Лех Качыньскі не знайшоў, адзначыў у інтэрв'ю «Еўрарадыё» сакратар канцылярыі прэзідэнта Польшчы Павал Выпых.

«Гэты ліст не прывёў ні да якога пералому. Здаецца, Лукашэнка лічыць усе дзеянні, якія робяцца беларускімі ўладамі ў апошні час, цалкам прымальнымі і адпаведнымі стандартам дэмакратычнай дзяржавы», - сказаў дзяржсакратар канцылярыі.

Не дачакаўшыся адпаведнай рэакцыі ад беларускіх уладаў, Лех Качыньскі вырашыў напісаць ліст у структуры Еўразвяза – прэзідэнту Еўрапейскага Звяза Герману Ван Рампею і старшыні Еўрапарламента Ежы Бузеку. У гэтых лістах польскі прэзідэнт хоча азнаёміць іх з тым, як бачыць усю сітуацыю Аляксандр Лукашэнка. А такое бачанне польскі бок не задавальняе, паведаміў журналістам кіраўнік канцылярыі Леха Качыньскага Уладзіслаў Стасяк.

«Можна ўпэўнена сказаць, што гэты адказ нас не задавальняе. Ён толькі пацвердзіў, што тыя перамовы, якія праводзіліся дагэтуль, не прынеслі выніку, не прывялі да здавальняючага рашэння», - адзначыў Стасяк.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках