25 красавiка 2024, Чацвер, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Качыньскі: Афіцыйны Менск капае пад сябе

5

Канфлікт вакол непрызнанага Саюза палякаў у Беларусі і пераслед яго актывістаў па-ранейшаму застаецца ў цэнтры ўвагі польскіх СМІ.

Сённяшні выпуск польскага выдання «Gazeta Wyborcza» прыводзіць словы прэм’ер-міністра Польшчы Дональда Туска, які ўчора сказаў, што Варшава хоча, «каб рэпрэсіі супраць польскай меншасці ў Беларусі былі прызнаны Еўразвязам як недапушчальныя».

Як перадае «Радыё Свабода», выданне таксама цытуе фразу з ліста прэздэнта Польшчы Леха Качыньскага Аляксандру Лукашэнку: «Арышты, застрашэнне, захоп маёмасці асобаў польскага паходжання абвяргаюць шматразовыя запэўніванні аб сяброўскіх польска-беларускіх адносінах».

«Gazeta Wyborcza» таксама піша, што польскі Сейм рыхтуе пастанову з асуджэннем дзеянняў беларускіх уладаў. Паводле маршалка Сейму Браніслава Камароўскага, дэпутаты ўрадавай кааліцыі і апазіцыі аднадушныя адносна зместу заявы.

У сваю чаргу маршалак Сената Богдан Барусэвіч падчас сустрэчы з дыпламатычным корпусам заявіў, што Варшава чакае ад Менску легалізацыі Саюзу палякаў, які ўзначальвае Анжаліка Борыс. Польскія СМІ адзначаюць, што ў гэтай сустрэчы не ўзяў удзел беларускі амбасадар у Варшаве, спаслаўшыся на хваробу.

Тым часам Польскае прэсавае агенцтва піша, што дэпутаты апазіцыйнай партыі «Права і справядлівасць» звярнуліся да прэм’ер-міністра Туска з просьбай прадставіць Сейму падрабязны рапарт аб захадах польскай дыпламатыі ў справе канфлікту вакол Саюзу палякаў у Беларусі.

У рэзалюцыі па гэтым пытанні дэпутаты напісалі, што польскі ўрад абявязаны «дамагацца павагі правоў чалавека, свабоды слова, і, перш за ўсё, свабодных выбараў, на якія грамадзяне Рэспублікі Беларусь маюць поўнае права».

«Гэтымі каштоўнасцямі нельга ахвяраваць дзеля падтрымання карэктных адносін з недэмакратычнымі ўладамі Беларусі», - сцвярджае згаданая рэзалюцыя.

Апошнія падзеі вакол Саюза палякаў у Беларусі апісваюць таксама газета «Financial Times» i еўрапейскае інтэрнэт-выданне «EUobserver».

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках