Раман Бессмертны накіроўваецца амбасадарам Украіны ў Менск
1- 25.02.2010, 8:46
Прэзідэнт Украіны Віктар Юшчанка афіцыйна прызначыў Рамана Бессмертнага Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь.
Тэкст адпаведнага ўказа ад 24 лютага размешчаны на афіцыйным сайце кіраўніка дзяржавы, паведамляе «Корреспондент.net».
Іншым указам прэзідэнт вызваліў Ігара Ліхавога ад пасады амбасадара Украіны ў Беларусі.
Бессмертны ў цяперашні час з'яўляецца кіраўніком выканкама партыі «Наша Украіна», ён кіраваў выбарчым штабам Юшчанкі на выбарах 2010 года.
З красавіка 2007 года па травень 2009 года Бессмертны займаў пасаду намесніка кіраўніка Сакратарыята прэзідэнта Украіны.
Ігар Ліхавы быў амбасадарам у Беларусі з лютага 2007 года.
Як паведамлялася, раней Юшчанка перад заканчэннем сваіх прэзідэнцкіх паўнамоцтваў звольніў шэраг працаўнікоў свайго Сакратарыята, першага намесніка сакратара СНБА, кіраўніка Дзяржупраўлення справамі.