23 снежня 2024, панядзелак, 16:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўразвяз адмовіў беларускаму дыктатару ў крэдытах

59
Еўразвяз адмовіў беларускаму дыктатару ў крэдытах

Выдзяленне крэдытаў Беларусі Еўрапейскім Інвестыцыйным Банкам спыняецца.

Гэта звязана з ціскам на Саюз палякаў у Беларусі і запланаваным разглядам гэтага пытання ў Радзе Еўразвяза.

Менавіта гэты орган павінен прыняць рашэнне аб скарачэнні крэдытных праграм для Беларусі, альбо іх разблакаванні. Памер запланаваных крэдытаў для Беларусі дасягаў 1 мільярда еўра.

На сённяшні дзень беларускі бок выявіў цікаўнасць у 500 мільёнах еўра дапамогі Еўрапейскага Інвестыцыйнага Банка для фінансавання эканамічных праектаў. У прыватнасці, сумеснага беларускага-нямецкага праекта мадэрнізацыі беларускай чыгункі і пабудовы лініі перадачы электраэнергіі Беласток-Рось, паведамляе газета «Наша Ніва» са спасылкай на выданне «Gazeta Wyborcza».

Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага Інвестыцыйнага Банка Моніка Гаенцка паведаміла, што частка крэдытаў магла бы трапіць у беларускія банкі для фінансавання праграм развіцця сярэдняга і дробнага прадпрымальніцтва.

Еўрапейскі Інвестыцыйны Банк створаны краінамі ЕЗ для фінансавання гаспадарчых праектаў і вылучае крэдыты на значна больш выгадных умовах за камерцыйныя банкі. Планавалася, што да 2013 года ЕІБ рэалізуе ў Малдове, Расеі, Украіне і Беларусі праекты у памеры 3,7 мільярдаў еўра.

Нагадаем, што за парушэнне ў Беларусі правоў польскай меншасці і рэпрэсій супраць усёй апазіцыі ў цэлым партыя прэзідэнта Польшчы Леха Качыньскага «Права і справядлівасць» патрабуе ад Брусэля ўвядзення гандлёвага эмбарга супраць Беларусі.

17 лютага Сейм Польшчы прыняў рэзалюцыю, якая асуджае дзеянні беларускіх уладаў. «У сувязі з новай хваляй рэпрэсій супраць Саюза палякаў у Беларусі, а таксама яго актывістаў, парламент лічыць, што варта вярнуць палітыку санкцый у дачыненні да Беларусі» - сказана ў рэзалюцыі, прапанаванай спікерам Сейма Браніслава Камароўскім.

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы Ян Баркоўскі заявіў: «Перад беларускімі ўладамі выбар: выконваць дэмакратычныя стандарты, якія існуюць у Радзе Еўропы і Еўразвязе, або адмовіцца ад іх, і тады нам давядзецца рабіць больш рашучыя крокі, у тым ліку эканамічныя санкцыі».

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках