26 снежня 2024, Чацвер, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан разгледзіць прамежкавы план падтрымкі рэформаў у Беларусі

4

Еўразвязу неабходна ўвязаць эканамічную дапамогу з дэмакратычнымі пераўтварэннямі ў Беларусі.

На разглядзе вярхоўнага прадстаўніка Еўразвяза па знешніх сувязях Кэтрын Эштан знаходзіцца сумесны прамежкавы план падтрымкі рэформаў у Беларусі, падрыхтаваны Еўракамісіяй на запыт Рады ЕЗ. Пра гэта паведаміла еўракамісар па міжнародным супрацоўніцтве і гуманітарнай дапамозе Крысталіна Георгіева, выступаючы 24 лютага на дэбатах у Еўрапарламенце па сітуацыі ў Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Паводле яе словаў, Эштан таксама ўлічыць высновы місіі парламента ЕЗ, якая наведае Менск 25-27 лютага.

Георгіева таксама заявіла, што ЕЗ працягне дыялог з Беларуссю — не толькі з уладамі, але і грамадзянскай супольнасцю праз студэнцкі і культурніцкі абмен і развіццё бізнэс-кантактаў.

Крысціян Вігенін, баўгарскі дэпутат, кіраўнік дэлегацыі Еўрапарламента ў Еўранэсце, у сваім выступе назваў «непрымальнай» сітуацыю з парушэннем у Беларусі правоў чалавека, у прыватнасці правоў нацыянальных меншасцяў.

Па словах Вігеніна, палітыка збліжэння, якую ЕЗ распачаў у дачыненні да Беларусі, недастаткова выніковая. «Структуры ЕЗ — Рада, Камісія і парламент — павінны распрацаваць агульную стратэгію, каб дапаўняць высілкі кожнага; нам патрэбная дарожная карта, не рэкамендацыі, а план дзеянняў для падтрымкі рэформаў», — заявіў баўгарскі дэпутат.

На думку польскіх дэпутатаў, ЕЗ неабходна ўвязаць эканамічную дапамогу з дэмакратычнымі пераўтварэннямі ў Беларусі, больш за тое, ЕЗ павінен задзейнічаць усе магчымыя інструманты, каб правы чалавека ў краіне выконваліся.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках