28 красавiка 2024, Нядзеля, 15:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кэтрын Эштан занепакоеная падзеямі ў Беларусі

3

Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі правёў тэлефонную размову з Вярхоўным прадстаўніком ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі Кэтрын Эштан.

Асноўнай тэмай размовы стала сітуацыя, якая склалася вакол дзейнасці Звяза палякаў Беларусі.

Прэс-служба МЗС Польшчы паведамляе, што бакі абмеркавалі пытанні магчымай рэакцыі ЕЗ у якасці садзейнічання беларускім палякам. Кэтрын Эштан падзяліла занепакоенасць польскага боку сітуацыяй, якая склалася, і выказала гатоўнасць узняць гэтае пытанне ў гутарцы з беларускімі ўладамі, перадае ІА «Регнум».

Сітуацыю ў Беларусі Сікорскі абмеркаваў таксама з дзейсным старшынём АБСЕ, кіраўніком МЗС Казахстана Канатам Саўдабаевым.

8 лютага ў Івянцы ў Польскі дом, які належыць непрызнанаму ўладамі Звязу палякаў Беларусі, з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і судовыя выканаўцы. Будынак быў акружаны міліцыянтамі. Актывістаў непрызнанага Звяза палякаў з Польскага дома выдалілі з ужываннем сілы.

Звяз палякаў быў расколаты ў 2005 годзе. Частка яго, лаяльная ўладам, з'яўляецца афіцыйна прызнанай. Актывісты непрызнанага ЗПБ на чале з Анжалікай Борыс церпяць пераслед з боку ўладаў.

9 лютага паступіла інфармацыя пра тое, што амбасадар Польшчы ў Беларусі Хенрык Літвін адкліканы ў Варшаву ў знак пратэсту супраць пераследу польскай меншасці.

Міністр замежных справаў Польшчы Радаслаў Сікорскі абяцаў «пагутарыць па-мужчынску» са сваім беларускім калегам Сяргеем Мартынавым, а кіраўнік Еўрапарламента Ежы Бузек заклікаў Менск «неадкладна спыніць пераследы польскай нацменшасці».

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках