Лукашэнка ізноў паехаў катацца на лыжах?
70- 3.02.2010, 21:15
3 лютага Аляксандр Лукашэнка адбыў на некалькі дзён з візітам у Швейцарыю.
Пра гэта паведамілі агенцтву «Інтэрфакс» у прэс-службе беларускага кіраўніка.
«У межах візіту Лукашэнкі запланаваная яго сустрэча з прадстаўнікамі бізнэсу і палітычных колаў гэтай краіны», - заявілі ў прэс-службе.
Там таксама адзначылі, што «дзелавая частка візіту, які працягнецца некалькі найбліжэйшых дзён, будзе сумешчаная з кароткатэрміновым адпачынкам».
Як ужо паведамляў сайт charter97.org, за няпоўны год, з сакавіка 2009 года па люты 2010 года, Аляксандр Лукашэнка з'яжджаў у адпачынак чатыры разы – у Сербію, Арменію, Расею (на курорт у Сочы) і Казахстан.