24 снежня 2024, aўторак, 4:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка паляцеў у Швейцарыю з «невялікай дэлегацыяй»

26

Прэс-служба беларускага кіраўніка не распаўсюджваецца пра мэты паездкі Лукашэнкі, але не хавае, што ён будзе адпачываць.

Аляксандр Лукашэнка накіраваўся з працоўным візітам у Швейцарыю. У прэс-службе беларускага кіраўніка паведамілі, што дзелавая частка візіту сумешчана з кароткатэрміновым адпачынкам. «Пра вынікі гэтай паездкі мы праінфармуем журналістаў ў бліжэйшы час», - сказаў «Салідарнасці» кіраўнік прэс-службы Лукашэнкі Павал Лёгкі.

Лёгкі удакладніў, што візіт Аляксандра Лукашэнкі ў Швейцарыю працягнецца некалькі дзён. Лукашэнку суправаджае «адносна невялікая дэлегацыя». Колькасць людзей з асяроддзя, а таксама курорт, дзе беларускі кіраўнік мае намер адпачываць, пры гэтым, не называецца.

Напярэдадні прэс-служба Лукашэнкі паведаміла, што беларускі кіраўнік сустрэнецца з прадстаўнікамі бізнесу і палітычных колаў Швейцарыі.

«Гэта будуць сустрэчы ў адкрытым фармаце, а таксама, магчыма, канфідэнцыйныя, - сказаў Павал Лёгкі. - Пра вынікі гэтай паездкі мы праінфармуем журналістаў ў бліжэйшы час».

Адзначым, што ў Швейцарыі знаходзіцца дзесятак вядомых на ўвесь свет гарналыжных курортаў. Гэта Цэрмат, Кран-Мантана, Саас-фее, Вілар, Верб’е «Чатыры даліны», Вейзона «Чатыры даліны», Давас, Грындэльвальд, а таксама Санкт Морыц - упадабанае месца адпачынку мільянераў.

У 2009 годзе Лукашэнка чатыры разы адпачываў на гарналыжных курортах.

У пачатку сакавіка ён роўна тыдзень знаходзіўся з «працоўным візітам» у Сербіі. На самы папулярны сербскі гарналыжны курорт Капаонік Лукашэнка прыехаў разам з сем'ямі сваіх сыноў, а таксама з эскортам у 150 чалавек і спыніўся ў прэзідэнцкім люкс-гатэлі «Гранд».

6 сакавіка ён вярнуўся ў Беларусь, але ўжо 11-га накіраваўся ў Арменію. Там ён спыніўся ў размешчаным за 55 кіламетраў ад армянскай сталіцы гарналыжным курорце Цахкадзор. Лукашэнка разам з сынам Колем на некалькі дзён спыніўся ў ультрасучасным пяцізоркавым гатэльным комплексе Multi Rest House.

У канцы жніўня беларускі кіраўнік па традыцыі адправіўся ў Сочы. Каля тыдня ён жыў у спа-гатэлі «Радзіма», які належыць алігарху Алегу Дзерыпаску. На курорце Лукашэнка прытрымліваўся здаровага ладу жыцця: плаваў у басейне і ў моры (у гатэля свой закрыты пляж), гуляў у вялікі тэніс, вучыў сына Колю гуляць у тэніс і валейбол.

У снежні Аляксандр Лукашэнка сумясціў нефармальны саміт СНД з катаннем на лыжах на курорце «Ак-Булак», які размешчаны за 35 км ад былой сталіцы Казахстана Алма-Аты.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках