Даляр падаражэў на 10 рублёў
2- 8.02.2010, 9:17
На 8 лютага Нацыянальны банк усталяваў наступныя афіцыйныя курсы замежных валютаў:
Даляр ЗША — 2.898 беларускіх рублёў
Еўра — 3.960,70
Расейскі рубель — 95,12
Украінская грыўна — 361,12
У параўнанні з пятніцай, 5 лютага, афіцыйны курс даляра вырас на 10 рублёў (0,35%), еўра — знізіўся на 39,76 рубля (0,99%), расейскага рубля — на 1,13 рубля (1,17%), грыўны — вырас на 2,58 рубля (0,72%), перадае БелаПАН.
Каэфіцыент Нацбанка «еўра/даляр» — 1,3667, «даляр/расейскі рубель» — 30,4666, «даляр/грыўна» — 8,025.
У менскіх абменных пунктах камерцыйных банкаў раніцай 8 лютага даляр купляюць па 2.880—2.915 і прадаюць па 2.925—2.956 рублёў. У параўнанні з пятніцай курс вырас на 10 рублёў.
На астатніх сегментах наяўнага рынка даляр купляюць па 2.900—2.915 і прадаюць па 2.945—2.955 рублёў. У параўнанні з пятніцай курс вырас на 10 рублёў.