17 траўня 2024, Пятніца, 11:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ: Беларусі спатрэбіцца яшчэ 5 мільярдаў даляраў крэдытаў

16

Эксперты Міжнароднага валютнага фонду павялічылі свой прагноз адносна патрэбнасці Беларусі ў фінансаванні.

Паводле ацэнкі Міжнароднага валютнага фонду, патрэбнасць Беларусі ў знешнім фінансаванні ў 2010 годзе складзе 4 млрд. 954 млн. даляраў. Пра гэта, як паведамляе БелаПАН, гаворыцца ў дакладзе МВФ па выніках трэцяга агляду праграмы stand-by.

Эксперты фонду павялічылі свой прагноз наконт патрэбнасці Беларусі ў фінансаванні на 722 млн. даляраў.

Пры гэтым крыніцы фінансавання, якія ёсць у Беларусі, эксперты МВФ ацэньваюць у 2 млрд. 969 млн. даляраў (папярэдні прагноз — 2 млрд. 754 млн. даляраў), з іх прамыя замежныя інвестыцыі павінны скласці 2 млрд. 320 млн. даляраў.

Дэфіцыт фінансавання МВФ прагназуе на ўзроўні 1 млрд. 985 млн. даляраў (ранейшы прагноз — 1 млрд. 478 млн.). Часткова яго мяркуецца пакрыць за кошт апошняга траншу крэдыту МВФ у памеры 682 млн. даляраў. Не пакрыты крыніцамі дэфіцыт фінансавання ў Беларусі ў 2010 годзе, паводле прагнозаў спецыялістаў фонду, складзе 1 млрд. 304 млн. даляраў (ранейшы прагноз — 820 млн. даляраў). Пры гэтым яны ўдакладняюць, што на аснове скарэктаванага мэтавага паказчыка валавых золатавалютных рэзерваў сукупны непакрыты дэфіцыт фінансавання ў 2010 годзе складзе 1 млрд. 454 млрд. даляраў.

У дакладзе гаворыцца, што Расея адмовілася ад абяцання выдзеліць заключны транш у 500 млн. даляраў у рамках двухбаковага крэдыту, што прывяло да стварэння дэфіцыту фінансавання.

Пры гэтым МВФ чакае, што пазыку Еўразвяза ў памеры прыкладна 290 млн. даляраў, якая была запланавана на канец 2009 года, Беларусь зможа атрымаць у першым квартале 2010 года. Гэта макрафінансавая дапамога ЕЗ увязана з праграмай МВФ stand-by, якая заканчваецца сёлета ў сакавіку.

У аглядзе адзначаецца, што дэфіцыт фінансавання на 2010 год пасля завяршэння дзеяння праграмы Беларусь можа пакрыць дадатковай фінансавай падтрымкай з боку МВФ пры дасягненні наступнай дамоўленасці, фінансаваннем ад іншых шматбаковых донараў і, магчыма, шляхам выпуску еўрааблігацый.

Паводле прагнозаў МВФ, дэфіцыт сальда рахунку бягучых аперацый Беларусі ў 2010 годзе складзе 3,85 млрд. даляраў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках