15 чэрвеня 2024, Субота, 11:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь назвалі «эканамічна абсалютна несвабоднай»

8

150 месца заняла Беларусь у рэйтынгу эканамічнай свабоды, падрыхтаваным «The Heritage Foundation».

У групе «абсалютна несвабодных» Беларусь апынулася паміж Сан-Тамэ і Прынсіпі і Экватарыяльнай Гвінеяй, паведамляе udf.by.

«Абсалютна несвабоднымі» названыя краіны, якія набралі ў рэйтынгу менш за 50 пунктаў, «пераважна несвабоднымі» лічацца краіны, якія атрымалі ад 50 да 60 пунктаў, 60-70 пунктаў набралі «адносна свабодныя», 70-80 - «у асноўным свабодныя», а звыш за 80 - «свабодныя».

Індэкс эканамічнай свабоды Беларусі склаў 48.7 пунктаў. Паказчыкі свабоды ад карупцыі пагоршыліся да 20.0 пунктаў, грашова-крэдытнай свабоды – да 62.6 пунктаў. Пры гэтым сярэднія паказчыкі ўсіх краінаў рэйтынгу ў гэтых сферах складаюць 40.5 і 70.6 пунктаў адпаведна.

«The Heritage Foundation» адзначае паўсюдны кантроль і ўмяшанне дзяржавы ў беларускую эканоміку. Распачатыя рэформы крыху палепшылі паказчыкі рэспублікі ў параўнанні з мінулым годам, аднак яны застаюцца значна ніжэйшымі, чым у сярэднім па рэйтынгу, адзначаюць аўтары спісу. Дзяржава цалкам ці часткова кантралюе большасць фінансавых інстытутаў. Акрамя неабароненых правоў уласнасці і карупцыі, замежным інвестыцыям перашкаджаюць абмежаванні і бюракратыя.

Сярод 43 краінаў Еўропы Беларусь апынулася на 42 месцы, абагнаўшы толькі Украіну, якая заняла 162 месца. Расея стаіць на 143 пазіцыі рэйтынгу, Літва – на 29, Польшча – на 71. Паўночная Карэя, якая набрала толькі 1 пункт, знаходзіцца на 179 месцы, замыкаючы спіс.

Дзясятка самых эканамічна свабодных краінаў:

1. Ганконг (89.7)

2. Сінгапур (86.1)

3. Аўстралія (82.60)

4. Новая Зеландыя (82.1)

5. Ірландыя (81.3)

6. Швейцарыя (81.1)

7. Канада (80.4)

8. ЗША (78.0)

9. Данія (77.9)

10. Чылі (77.2)

Рэйтынг «The Heritage Foundation» штогод ацэньвае эканамічную свабоду ў розных краінах свету па дзесяці паказчыках, уключаючы свабоду вядзення бізнэсу, гандлю, сітуацыю з фіскальнай і грашова-крэдытнай палітыкай, свабоду інвестыцыяў, працоўнага рынка, а таксама карупцыю.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках