13 чэрвеня 2026, Субота, 19:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БелАЗ фармальна перастаў быць дзяржаўным

7

РУВП «Беларускі аўтамабільны завод» пераўтворана ў адкрытае акцыянернае таварыства.

Як паведамляе БелТА, гэта рашэнне прынята загадам па заводзе № 103 «Аб стварэнні адкрытага акцыянернага таварыства ў працэсе прыватызацыі рэспубліканскага ўнітарнага вытворчага прадпрыемства «Беларускі аўтамабільны завод».

Акцыянаванне БелАЗа праведзена ў 2009 годзе ў адпаведнасці з планам прыватызацыі аб'ектаў, якія знаходзяцца ў рэспубліканскай уласнасці, зацверджаным пастановай Савета міністраў ад 14 ліпеня 2008 года № 1021.

Беларускі аўтамабільны завод заснаваны ў верасні 1948 года. Асноўнай прадукцыяй БелАЗа з'яўляюцца кар'ерныя самазвалы, франтальныя колавыя пагрузчыкі і бульдозеры, цягачы-эвакуатары, спецыяльныя транспартныя сродкі для падземных работ, цяжкавозы для металургічнай вытворчасці і іншыя спецыялізаваныя тэхналагічныя машыны. Беларускі аўтамабільны завод займае трэць сусветнага рынку кар'ерных самазвалаў і ўваходзіць у сямёрку вядучых сусветных канцэрнаў па вытворчасці кар'ернай тэхнікі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках