На наступным тыдні - зноў маразы
6- 12.03.2010, 13:05
Сіноптыкі прагназуюць, што ў бліжэйшы тыдзень у Беларусі яшчэ будзе мінусавая тэмпература.
Як распавяла БелТА галоўны сіноптык Рэспубліканскага гідраметэацэнтра Вольга Фядотава, на наступным тыдні будзе пераважаць надвор'е зімовага характару. У бліжэйшыя выходныя таксама не варта чакаць вясновага надвор'я. У суботу абяцаюць мокры снег, а днём ад 3 градусаў марозу да 2 цяпла. У нядзелю ў многіх раёнах чакаецца кароткачасовы снег і слабая мяцеліца.
На дарогах галалёдзіца. Уначы слупок тэрмометра пакажа 5-12 градусаў ніжэй за нуль. Пры праясненнях паветра панізіцца да 15-17 градусаў. Днём тэмпература паветра будзе вагацца ад 0 да мінус 5. На паўднёвым захадзе краіны ў гэтыя дні чакаецца да 2 градусаў цяпла.
А на пачатку наступнага тыдня ў многіх раёнах час ад часу будзе ісці снег. Ноччу тэмпература паветра складзе 5-14 градусаў марозу, пры праясненнях чакаецца мінус 17-23 градусы.
Днём слупок тэрмометра будзе паказваць ад 0 да 7 градусаў марозу.