27 верасня 2024, Пятніца, 6:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У менскім метро з-за выбухаў у Маскве ўзмоцненыя меры бяспекі

20

Па словах прадстаўнікоў МУС, увесь міліцэйскі склад выйшаў на лініі метрапалітэна.

Міліцыя Менскага метрапалітэна ўзмоцніла меры бяспекі ў сувязі з выбухамі ў маскоўскім метро, паведаміў «Інтэрфаксу» прэс-афіцэр аддзела ўнутраных справаў па ахове Менскага метрапалітэна Арцём Гарашэвіч.

«У сувязі з маскоўскімі падзеямі прынятае рашэнне ўзмацніць меры бяспекі ў Менскім метрапалітэне», - паведаміў Гарашэвіч.

Паводле яго словаў, «для аховы метрапалітэна выведзеныя дадатковыя міліцэйскія сілы, ўзмоцненае патруляванне на перасадачных і канечных станцыях метрапалітэна».

«Увесь афіцэрскі склад і кіраўніцтва АУС па ахове метрапалітэна выйшлі на лініі», - адзначыў прэс-сакратар.

Нагадаем, што на гэты момант ужо вядома пра 40 загінулых пасля серыі выбухаў у маскоўскім метрапалітэне, якія адбыліся 29 сакавіка.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках